У 1965 годзе Англа-беларускае таварыства распачало публікацыю штогадовіка – Журнала Беларускіх Даследаванняў. Пачынаючы ад 2013 году, Журнал выдаецца сумесна Цэнтрам Астрагорскага ў супрацоўніцтве з Англа-Беларускім Таварыствам

Штогадова Журнал распаўсюджваўся па ўніверсітэтах, бібліятэках і прыватных падпісчыках у Аб'яднаным Каралеўстве, Злучаных Штатах, Беларусі і іншыя краінах ва ўсім свеце. Журнал змяшчае артыкулы па беларускай літаратуры, лінгвістыцы, палітыцы, гісторыі і мастацтву, а таксама агляды кніг.

Яраслаў Крывоў з’яўляецца рэдактарам Журналу. У Дарадчую раду Журналу ўваходзяць: Арнольд Макмілін (Вялікабрытанія), Джым Дынглі (Вялікабрытанія), Андрэй Катлярчук (Швецыя), Курт Вулхэйзэр (ЗША), Дэвід Марплз (Канада), Ірына Дубянецкая (Беларусь), Марцін Паўлсэн (Нарвегія), Алістар Рабаліяці (Бельгія) і Эндрю Ўілсан (Вялікабрытанія).

Журнал з'яўляецца найстарэйшым англамоўным рэцэнзаваным выданнем беларускіх даследаванняў. Журнал выдаецца на беларускай і англійскай мовах і вітае артыкулы пададзеныя на адной з гэтых моваў. Усе артыкулы публікуюцца на дзвух мовах. Каб прагледзіць англійскую версію, націсніце тут.

Журнал ідэксуецца шэрагам міжнародных базаў дадзеных і каталогаў, уключаючы EBSCO і Google Scholar. Калі бы вы хацелі атрымаць інфармацыю пра новыя выпускі, калі ласка, напішыце на editor @ belarusjournal.com.

Замовіць папяровую версію Журнала за 2014 год можна тут

Замовіць папяровую версію Журнала за 2013 год можна тут

У дадзены момант Журнал Беларускіх Даследаванняў прымае новыя матэрыялы.

Выбар рэдактара

  • Падмена грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: недзяржаўныя арганізацыі, арганізаваныя дзяржавай

    Маладая дзяржава, што атрымала поўную незалежнасць толькі ў 1991 годзе, Беларусь не мела гістарычнага досведу суверэнітэту, апроч некалькіх месяцаў у 1918 годзе. У вачах большасці беларусаў гэты кароткі перыяд часу не стварыў дастаткова падставаў для гістарычнага дыскурсу. Шлях развіцця Беларусі шмат у чым адрозніваецца ад развіцця Ўкраіны, балтыйскіх краінаў ці Польшчы.

  • Беларуская знешняя палітыка на Блізкім Усходзе: неарэалістычная мадэль дачыненняў Беларусі і Ірана

    Адносіны з Іранам паказваюць, наколькі гнуткім з’яўляецца цяперашні беларускі ўрад, які перадусім шукае карысці для сябе, замест таго каб кідаць сур’ёзны выклік сусветнаму парадку. Да таго ж доўгі час ён імкнуўся пазбягаць абвастрэння адносінаў з Амерыкай і Захадам у цэлым. Нягледзячы на ўсе свае намаганні, Мінск не змог супрацьстаяць глабальным тэндэнцыям і мусіў прызнаць перавагу Амерыкі і, магчыма, не толькі ў іранскім пытанні (яшчэ адзін відавочны прыклад – гэта беларускае неабвешчанае супрацоўніцтва з НАТА).
     
  • Паміж ЕС і Расіяй: Геапалітычныя гульні ў Беларусі

    Дэвіа Марплз з Канады даследуе геапалітычнае балансаванне, якога трымаюцца беларускія ўлады. Ён звяртае ўвагу на тое, што Беларусь разглядае Еўрапейскі Саюз і Расію як два асобныя і супрацьлегла скіраваныя блокі ўлады, што імкнуцца далучыць Беларусь да сябе, пры гэтым неістотна, сутыкаюцца інтарэсы ЕС і Расіі тут ці не. Абедзве суседкі адпавядаюць такому партрэту: ЕС накладае санкцыі на Беларусь пасля выбараў, Расія ж прызнае гэтыя выбары свабоднымі і справядлівымі.