Адкрываючы беларускую гісторыю разам з Караткевічам

“Дзікае паляванне караля Стаха” Ўладзіміра Караткевіча выйшла ў свет у выданні “Глагослаў Паблікэйшнз” пры канцы 2012 года. Гэтая кніга дазваляе бліжэй пазнаёміцца з беларускай гісторыяй. Расказаная ў ёй гісторыя была экранізаваная.

Уладзімір Караткевіч (1930-1984) - выбітны і ўплывовы беларускі аўтар, адзін з галоўных натхняльнікаў беларускага нацыянальнага адраджэння. Ён пісаў прозу, паэзію, драмы і кінасцэнары, але застаўся найбольш вядомы як стваральнік гістарычных раманаў, прысвечаных падзеям беларускай гісторыі.

Category: