Падача матэрыялаў

Месца публікацыі: Лондан, Вялікабрытанія

Тып публікацыі: онлайн і друкаваная версія

Выдаўцы: Цэнтр Астрагорскага ў супрацоўніцтве з Англа-беларускім таварыствам

Заснаваны ў 1965 годзе, Журнал беларускіх даследаванняў з'яўляецца найстарэйшым англамоўным навуковым перыядычным выданнем беларускіх даследаванняў у свеце. Сёння Журнал рэдагуецца і друкуецца ў Лондане.

Журнал запрашае дасылаць артыкулы (звычайна паміж 5 000 і 12 000 словаў) і агляды кніг з усіх галінаў беларускіх даследаванняў. Выданне надае асаблівую ўвагу праблемам беларускага грамадства і гісторыі.

Журнал мае на мэце спрыянне развіццю інтэрдысцыплінарнага абмену паміж навукоўцамі ва ўсіх асноўных галінах беларускіх даследаванняў. 

Мовай Журналу з'яўляецца англійская. Журнал вітае артыкулы на англійскай мове.

Для атрымання далейшай інфармацыі просім Вас праглядзець сайт часопісу альбо напісаць на editor@belarusjournal.com.