У 1965 годзе Англа-беларускае таварыства распачало публікацыю штогадовіка – Журнала Беларускіх Даследаванняў. Пачынаючы ад 2013 году, Журнал выдаецца сумесна Цэнтрам Астрагорскага ў супрацоўніцтве з Англа-Беларускім Таварыствам

Штогадова Журнал распаўсюджваўся па ўніверсітэтах, бібліятэках і прыватных падпісчыках у Аб'яднаным Каралеўстве, Злучаных Штатах, Беларусі і іншыя краінах ва ўсім свеце. Журнал змяшчае артыкулы па беларускай літаратуры, лінгвістыцы, палітыцы, гісторыі і мастацтву, а таксама агляды кніг.

Яраслаў Крывоў з’яўляецца рэдактарам Журналу. У Дарадчую раду Журналу ўваходзяць: Арнольд Макмілін (Вялікабрытанія), Джым Дынглі (Вялікабрытанія), Андрэй Катлярчук (Швецыя), Курт Вулхэйзэр (ЗША), Дэвід Марплз (Канада), Ірына Дубянецкая (Беларусь), Марцін Паўлсэн (Нарвегія), Алістар Рабаліяці (Бельгія) і Эндрю Ўілсан (Вялікабрытанія).

Журнал з'яўляецца найстарэйшым англамоўным рэцэнзаваным выданнем беларускіх даследаванняў. Журнал выдаецца на беларускай і англійскай мовах і вітае артыкулы пададзеныя на адной з гэтых моваў. Усе артыкулы публікуюцца на дзвух мовах. Каб прагледзіць англійскую версію, націсніце тут.

Журнал ідэксуецца шэрагам міжнародных базаў дадзеных і каталогаў, уключаючы EBSCO і Google Scholar. Калі бы вы хацелі атрымаць інфармацыю пра новыя выпускі, калі ласка, напішыце на editor @ belarusjournal.com.

Замовіць папяровую версію Журнала за 2014 год можна тут

Замовіць папяровую версію Журнала за 2013 год можна тут

У дадзены момант Журнал Беларускіх Даследаванняў прымае новыя матэрыялы.

Выбар рэдактара

  • Беларуская знешняя палітыка на Блізкім Усходзе: неарэалістычная мадэль дачыненняў Беларусі і Ірана

    Адносіны з Іранам паказваюць, наколькі гнуткім з’яўляецца цяперашні беларускі ўрад, які перадусім шукае карысці для сябе, замест таго каб кідаць сур’ёзны выклік сусветнаму парадку. Да таго ж доўгі час ён імкнуўся пазбягаць абвастрэння адносінаў з Амерыкай і Захадам у цэлым. Нягледзячы на ўсе свае намаганні, Мінск не змог супрацьстаяць глабальным тэндэнцыям і мусіў прызнаць перавагу Амерыкі і, магчыма, не толькі ў іранскім пытанні (яшчэ адзін відавочны прыклад – гэта беларускае неабвешчанае супрацоўніцтва з НАТА).
     
  • Пакаранне без злачынства: Беларуская турэмная паэзія

    Артыкул прысвечаны паэзіі беларусаў, пакараных пазбаўленнем волі за “злачынства”, якое заключалася ў супраціўленні палітычным сістэмам ці ў абароне свабод нацыянальных і рэлігійных меншасцяў. У артыкуле тдзе расповед пра беларускіх паэтаў у польскіх, савецкіх і сучасных беларускіх турмах. Прафесар Макмілін ілюструе свой артыкул запамінальнымі прыкладамі з жыцця паэтаў – напрыклад, гісторыяй Сяргея Новіка-Пеюна (1906–1994), якога спачатку арыштавалі польскія ўлады, затым зняволілі нямецкія захопнікі і, урэшце, выслаў у савецкія лагеры Сталін.

  • Ад Вялікага Княства Літоўскага да Беларускай Народнай Рэспублікі ідэя беларускай дзяржаўнасці падчас нямецкай акупацыі беларускіх земляў у 1915–1919 гадах

    У гэтым артыкуле даследуецца развіццё беларускага нацыянальнага руху падчас нямецкай акупацыі паміж 1915 і 1919 гадамі і, у прыватнасці, палітычнае жыццё на акупаваных заходнебеларускіх землях. Заходняя Беларусь, рэарганізаваная ў так званы край Ober Ost, перажыла працяглы перыяд нямецкага панавання – ад 1915 года і да паразы Цэнтральных дзяржаў.