Error message

  • Deprecated function: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; views_display has a deprecated constructor in require_once() (line 3150 of /home/skaryna/public_html/belarusjournal.skaryna.org.uk/includes/bootstrap.inc).
  • Deprecated function: Methods with the same name as their class will not be constructors in a future version of PHP; views_many_to_one_helper has a deprecated constructor in require_once() (line 113 of /home/skaryna/public_html/belarusjournal.skaryna.org.uk/sites/all/modules/ctools/ctools.module).
  • Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls in _menu_load_objects() (line 569 of /home/skaryna/public_html/belarusjournal.skaryna.org.uk/includes/menu.inc).

Беларуская знешняя палітыка на Блізкім Усходзе: неарэалістычная мадэль дачыненняў Беларусі і Ірана

Адносіны з Іранам паказваюць, наколькі гнуткім з’яўляецца цяперашні беларускі ўрад, які перадусім шукае карысці для сябе, замест таго каб кідаць сур’ёзны выклік сусветнаму парадку. Да таго ж доўгі час ён імкнуўся пазбягаць абвастрэння адносінаў з Амерыкай і Захадам у цэлым. Нягледзячы на ўсе свае намаганні, Мінск не змог супрацьстаяць глабальным тэндэнцыям і мусіў прызнаць перавагу Амерыкі і, магчыма, не толькі ў іранскім пытанні (яшчэ адзін відавочны прыклад – гэта беларускае неабвешчанае супрацоўніцтва з НАТА).
 
Неарэалістычная тэорыя паспяхова тлумачыць беларуска-іранскія дачыненні. Беларускі рэжым не мае аніякай грунтоўнай ідэалогіі, таму цалкам лагічна дапусціць, што ён кіруецца пераважна апартуністычнай/прагматычнай прагай улады. Неарэалістычная парадыгма таксама дазваляе па-новаму, больш грунтоўна асэнсаваць беларускія знешнепалітычныя дачыненні з іншымі рэгіёнамі і краінамі.
 
У першай частцы артыкула даецца агляд неарэалізму як тэорыі і пераглядаюцца яго асноўныя пастулаты і ідэі, з якіх вылучаюцца найбольш прыдатныя для аналізу бела руска-іранскіх дачыненняў. Другая частка прысвечаная падрабязнаму агляду гісторыі стасункаў Беларусі і Ірана з неарэалістычнай перспектывы, у ёй вызначаюцца асноўныя этапы і сферы супрацоўніцтва. Трэцяя частка прапануе неарэалістычнае вытлумачэнне адносінаў Беларусі і Ірана. Асноўным пытаннем артыкула з’яўляюцца прычыны пачатку, развіцця, росквіту і заняпаду гэтых адносінаў. У заключэнні падсумоўваюцца адказы на пастаўленыя пытанні і робіцца спроба размясціць іх у агульным кантэксце беларускай знешнепалітычнай дзейнасці.
Category: