Ад Вялікага Княства Літоўскага да Беларускай Народнай Рэспублікі ідэя беларускай дзяржаўнасці падчас нямецкай акупацыі беларускіх земляў у 1915–1919 гадах

У гэтым артыкуле даследуецца развіццё беларускага нацыянальнага руху падчас нямецкай акупацыі паміж 1915 і 1919 гадамі і, у прыватнасці, палітычнае жыццё на акупаваных заходнебеларускіх землях. Заходняя Беларусь, рэарганізаваная ў так званы край Ober Ost, перажыла працяглы перыяд нямецкага панавання – ад 1915 года і да паразы Цэнтральных дзяржаў.

Да чаго прывялі выбух вайны і масавае перасяленне насельніцтва, што пачалося ў 1915 годзе? Якой была нямецкая палітыка на акупаваных беларускіх землях і ці паспрыяла яна нацыянальнай мабілізацыі? Якімі былі мэты і памкненні нацыянальных дзеячоў, і чаму яны, у адрозненне ад літоўцаў, не змаглі стварыць жыццяздольную дзяржаву ў 1918 годзе? Усім гэтым пытанням і прысвечанае дадзенае даследаванне.

Category: