Цягам апошняга года сябры і прыхільнікі таварыства мелі шэраг нагодаў, каб сустрэцца і прыемна ды з карысцю разам правесці час:
Штогадовы агульны сход за 2012 год – 9 лютага;
Дзень Роднай мовы – 9 сакавіка; унікальная магчымасць паслухаць, як ангельцы і беларусы чытаюць паэзію. Цяпер актыўны ўдзел у штогадовых чытаннях паэзіі бяруць і дзеці, што для нас вельмі важна.
Аднаўленне Журнала Беларускіх Даследаванняў – 21 траўня. Прыём з гэтай вельмі адмысловай нагоды ладзіўся ў Інстытуце славянскіх і ўсходнееўрапейскіх даследаванняў універсітэцкага каледжа Лондана.