Падмена грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: недзяржаўныя арганізацыі, арганізаваныя дзяржавай

Маладая дзяржава, што атрымала поўную незалежнасць толькі ў 1991 годзе, Беларусь не мела гістарычнага досведу суверэнітэту, апроч некалькіх месяцаў у 1918 годзе. У вачах большасці беларусаў гэты кароткі перыяд часу не стварыў дастаткова падставаў для гістарычнага дыскурсу. Шлях развіцця Беларусі шмат у чым адрозніваецца ад развіцця Ўкраіны, балтыйскіх краінаў ці Польшчы.

Аўарка прыходзіць да высновы, што ва ўмовах рэпрэсіўнага і кансалідаванага аўтарытарнага рэжыму ў спалучэнні з слабой грамадзянскай супольнасцю падмена прыводзіць да скажоных уяўленняў пра грамадзянскую супольнасць і НДА.
 
Сацыялагічныя даследаванні паказваюць, што насельніцтва ведае недзяржаўныя арганізацыі, арганізаваныя дзяржавай (НДААД) лепш, чым сапраўдныя дэмакратычныя НДА. Гэта звязана з агульнай апатыяй і адсутнасцю інтарэсу да дзейнасці НДА. У сувязі з абмежаванымі магчымасцямі функцыянавання грамадскай супольнасці, НДААД успрымаюцца як “аўтэнтычныя” НДА. Неабходна спрыяць фармаванню падстаў для комплекснага разумення ролі грамадзянскай супольнасці і НДА. Сапраўдныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці мусяць працягваць адсочваць спробы падмены і хутка на іх рэагаваць.
Category: