Палітыка памяці ў Беларусі. Мемарыялы другой сусветнай вайны і меншасці краіны (яўрэйская, польская ды цыганская)

Андрэй Катлярчук, беларускі даследнік са Швецыі, вывучае сучасную палітыку памяці ў Беларусі на прыкладзе новых помнікаў ахвярам галакосту, генацыду цыганоў і масавага забойства прадстаўнікоў польскай меншасці падчас Другой сусветнай вайны. Аўтар аналізуе, як міфалогія Другой сусветнай вайны эксплуатуецца для вырашэння актуальных палітычных задач. Доктар катлярчук праводзіць ці- кавыя паралелі паміж палітыкай памяці ў Беларусі і ва ўкраіне, дзе ўжо былі зробленыя крокі да прымірэння з Польшчай і расіяй. Беларусь сутыкаецца з тымі ж праблемамі, што і ўкраіна, а менавіта з нежаданнем ушаноўваць памяць вынішчаных цыганоў і імклівым ростам мемарыялізацыі галакосту.

Category: