Ілюзіі і рэальнасць савецкай беларусізацыі

Як варта ставіцца да савецкай беларусізацыі 1920-х гадоў – як да рэалістычнага шляху пабудовы мадэрнай нацыі зверху ці як да ілюзіі? У сваім глыбокім і падрабязным даследаванні ранняй савецкай нацыянальнай палітыкі Алена Маркава выяўляе механізмы дзяржаўнай праграмы нацыянальнага развіцця, звяртаючы ўвагу як на сам працэс ажыццяўлення гэтай праграмы, так і на яе доўгатэрміновыя наступствы.

Даследчыца прасочвае сувязь паміж сённяшнім праблематычным станам беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці і ўстойлівай абыякавасцю да нацыянальнага руху, з аднаго боку, і пачаткамі сучаснага беларускага грамадства, што былі закладзеныя ў першыя гады існавання Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР), з другога боку.

Category: